Больш за дванаццаць гадоў Ілля працуе ў IT-кампаніі iTechArt. Гэта буйная кампанія, у якой больш за паўтары тысячы супрацоўнікаў. Ілля - Senior software engineer. Гумбар мае два вядомыя захапленні — спартыўны турызм і трэйлранінг. Трэйлранінг - гэта бег на вялікія дыстанцыі па перасечанай мясцовасці, часта гэта непралазныя лясы або высокія горы (у межах трасы перапады вышыні могуць дасягаць тысяч метраў). Ён займае другое месца ў Беларусі сярод мужчын па гэтай дысцыпліне паводле рэйтынгу UTMB.
03.09.2024 адбылося апеляцыйнае пасяджэнне суда, прыгавор уступіў у сілу.
































