Алег — былы вайсковец, пазней займаўся перавозкамі.
28 лютага 2022 года, у першыя дні поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, на перагоне Жэрдзь — Астанкавічы згарэла рэлейная шафа сігналізацыі. З-за гэтага на ўчастку лініі Жлобін — Калінкавічы, якая вядзе да ўкраінскай мяжы, перасталі працаваць святлафоры і стрэлачныя пераводы. Паводле версіі абвінавачання, Алег удзельнічаў у падпале разам з двума знаёмымі, каб запаволіць перакідку расійскай вайсковай тэхнікі. 4 сакавіка таго ж года яго затрымалі разам з дачкой, якую неўзабаве адпусцілі.
У снежні 2022 года Алега прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па некалькіх артыкулах, у тым ліку «Акт тэрарызму» і «Здрада дзяржаве», і прыгаварылі да вялікага тэрміну пазбаўлення волі. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме.





























































