Затрыманы за акцыю на чыгунцы.
У час наступлення расійскіх войскаў на Кіеў з Гомельшчыны ён разам з Дзянісам Дзікуном і Алегам Малчанавым спаліў на чыгунцы шафу з электронным абсталяваннем, каб запаволіць падвоз расійскай ваеннай тэхнікі да ўкраінскай мяжы. У выніку былі прыведзены ў няспраўны стан святлафоры і стрэлачныя пераводы на адным з участкаў чыгункі Жлобін – Калінкавічы, якая далей працягваецца ва Украіну.
Дзмітрый працаваў у ВМУ РУП «ВА Беларуснафта» вышкамантажнікам-электрамантэрам.

























































































