Доўгі час Артур працаваў у энергасетках - спачатку інжынерам на "Белэнергасетцыпраекце", а пасля ў "Мінскэнерга". Артура абвінавачваюць у перадачы персанальных дадзеных больш за 500 службовых асоб тэлеграм-каналам.
У сярэдзіне 2025 года быў пераведзены на тры гады на турэмны рэжым. Хутчэй за ўсё тэрмін адбываў у СТ №4.
Улетку 2026 г. стала вядома , што Артур зноў пераведзены ў СІЗА № 1. Там над ім адбыўся суд па "справе Гаюна", палітвязню дадалі яшчэ 2 гады пазбаўлення волі. На гэтае рашэнне Артур падаў апеляцыйную скаргу.












