Кіраўнік рыцарскага клуба "Барысфен", рэканструктар. Павал не выйшаў на волю пасля таго, як быў затрыманы 3 лістапада і атрымаў 15 сутак арышту. Прычыны затрымання і адміністрацыйнай справы невядомы.
Прыкладна ў тыя ж даты былі затрыманыя яшчэ два чалавекі, якія маюць дачыненне да «Барысфена», аднак па іх ніякіх падрабязнасцяў няма.
4 лістапада стала вядома, што асабістыя акаўнты Паўла Станкевіча і старонкі яго праектаў "Рыцарскі клуб "Барысфен"", "Сярэднявечны шоу - тэатр "Барысфен"", "Падарожжа ў сярэднявечча-Тур выхаднога дня" ў сацыяльных сетках былі ўнесены ў "спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў".

































