Данііл Палянскі - брэсцкі журналіст. У пачатку верасня Палянскі ездзіў у Расію да сваякоў. У дарозе адбыўся інцыдэнт з расейскімі сілавікамі. Ягоны аўтамабіль спынілі супрацоўнікі ФСБ і абвінавацілі ў адміністрацыйным парушэнні за непадпарадкаванне — нібыта ён адмовіўся паказваць дакументы.
«Даніл казаў, што на той момант ягоны пашпарт быў у руках расейскага сілавіка, — распавядае адзін са знаёмых Палянскага. - Пазней, калі ён вярнуўся ў Брэст, яго затрымалі супрацоўнікі КДБ».
Першапачаткова меркавалася, што затрымалі за нейкае адміністрацыйнае правапарушэнне. Але стала вядома аб узбуджанай крымінальнай справе.
Данілу Палянскаму 53 гады. У якасці відэааператара ў свой час супрацоўнічаў з дзяржаўнымі і камерцыйнымі тэлеканаламі, а таксама з незалежнымі рэгіянальнымі сайтамі. У апошнія гады быў вядомы ў Брэсце як валанцёр пошукава-выратавальнага атрада "Анёл".



















