Праходзіць па адной справе з Генрыхам Агеевым і Юрыем Васілеўскім .
Былы падпалкоўнік ваеннай акадэміі, які пасля 2021 года кінуў службу і пайшоў працаваць у таксі і лагістычныя кампаніі. Доўгі час мужчына будаваў паспяховую ваенную кар'еру. Па звестках "Кіберпартызанаў", ён служыў у 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе Сіл спецыяльных аперацый. Калі Балашэнка даслужыўся да старэйшага афіцэрскага складу, то перайшоў на выкладчыцкую працу ў Менску. Яшчэ ў лістападзе 2021 года ён згадваўся ў афіцыйнай справаздачы Віцебскага кадэцкага вучылішча як ганаровы госць - падпалкоўнік і выкладчык факультэта ваеннай разведкі Ваеннай акадэміі. Але прыкладна на мяжы 2021 і 2022 гадоў у жыцці афіцэра адбыўся рэзкі паварот.
Ён пакінуў службу ва Узброеных сілах і кардынальна змяніў сферу дзейнасці. Пачынаючы са снежня 2021 года, былы вайсковец уладкаваўся ў Менску і працаваў выключна ў прыватных аўтапарках. На працягу некалькіх гадоў ён увесь час змяняў месцы працы ў службах таксі, на СТА і ў лагістычных кампаніях.


















