Падпалкоўнік міліцыі, былы намеснік начальніка аддзела ГУБАЗ МУС Рэспублікі Беларусь, які доўгі час праслужыў начальнікам крымінальнай міліцыі Жодзінскага ГАУС. У 2012 годзе ён звольніўся, а ў 2014 годзе стаў прадпрымальнікам.
Ігар кажа , што яны служылі за ідэю абароны людзей і барацьбы са злачыннасцю. Ён абураецца тым, што сілавікі збіваюць людзей, адзначаючы, што «ёсць нязначная колькасць правакатараў, але вы можаце іх ізаляваць саматугам, а не выступаць карнікамі і супрацьпастаўляць сябе нашаму спакойнаму працавітаму народу». Ён заклікае сілавікоў узгадаць, што яны давалі прысягу народу. "Спадзяемся на ваша разуменне і ваш афіцэрскі гонар", – падсумоўвае мужчына.
У 2020 годзе ён і яшчэ 4 былыя супрацоўнікі Жодзінскага ГАУС запісалі зварот да калег, якія падчас пратэстаў працавалі ў жодзінскай міліцыі, і да ўсіх работнікаў праваахоўных органаў Беларусі.
Па паведамленні СМІ , усе пяцёра былі затрыманыя ў пачатку лютага 2024 года.








