Арцём усё жыццё працаваў у гэтай сферы - ветэрынарным доктарам, выкладчыкам у Смілавіцкім дзяржаўным сельскагаспадарчым каледжы, тэхнікам. Таксама ён дырэктар ветэрынарнай фірмы "Хімвет".
Апошнія каментары Арцёма датуюцца траўнем 2024 года, пасля ён знік з сацсетак. Верагодна, тады ён і быў затрыманы ».
Падобна, што справа ў яго пастах у сацсетках і каментарах у тэлеграме - акаўнты называюцца яго ўласным імем, а тэлеграм-акаўнт прывязаны да ўласнага тэлефона Арцёма.


























































































