Ён пачынаў у 1999 годзе як следчы ў міліцыі Жодзіна. Вядома, што ён дарос да падпалкоўніка юстыцыі. Да вясны 2014 года Віталь працаваў начальнікам Смалявіцкага раённага аддзела Следчага камітэта.
У 2020 годзе ён і яшчэ 4 былыя супрацоўнікі Жодзінскага ГАУС запісалі зварот да калег, якія падчас пратэстаў працавалі ў жодзінскай міліцыі, і да ўсіх работнікаў праваахоўных органаў Беларусі. Папроцкі кажа ў звароце, што ўсё жыцьцё служыў народу. Віталь расказвае, што тыя, хто заступаўся за людзей, былі рэпрэсаваныя, ён прапануе «апамятацца і задумацца». Папроцкі кажа, што падтрымлівае тых, хто працуе паводле закону.
Па паведамленні СМІ , усе пяцёра былі затрыманыя ў пачатку лютага 2024 года.








