Коваль быў затрыманы 28 траўня 2023 года на мяжы. Ён вяртаўся са спаборніцтваў у Славакіі, а пры ўездзе ў Беларусь у Коваля запатрабавалі на праверку тэлефон. Мужчына сам даў сілавікам тэлефон і пароль да яго. Пры аглядзе ў яго знайшлі “забароненыя” на думку беларускіх сілавікоў дадзеныя. З таго дня Каваль у няволі.
На крымінальным судзе Коваля абвінавацілі ў тым, што 27 сакавіка 2022 года ён адправіў відэа ў тэлеграм-бот "Рэдакцыя Nexta". На відэа было перамяшчэнне ваеннай тэхнікі на кальцавой дарозе МКАД (вакол Мінска). Такім чынам, на думку дзяржабвінавачання, Коваль здзейсніў злачынства, бо беларускія ўлады лічаць Nexta «экстрэмісцкім фармаваннем».
Прысуды
Вырак суда 14.09.2023
2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню лісты. Паводле п. 85 КВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымыя толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы — дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітзняволенага.
Прычасныя да рэпрэсій

Аляксандр Уладзіміравіч Карніенка
ПадрабязнейНаглядчыкі9 студзеня 1978
- Месца:
- ПК-17
- Тып:
- Начальнік папраўчай установы
Хто яшчэ знаходзіцца ў ПК-17
- У зняволенні:
- з 28.05.2023 па цяперашні час
- Катэгорыі спраў:
- Інфармацыя аб перамяшчэннях тэхнікі
- Родны горад:
- Брэст
- Дзень нараджэння:
- 03.02.1985
- Адрас для лістоў:
- ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8
- Артыкулы:
- Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
- Адзнакі:
- Кантроль фінансавых аперацый чалавека, абмежаванні для перасячэння мяжы РБ, забарона на 5 гадоў пасля пагашэння судзімасці праходзіць вайсковую службу, займаць дзярж. пасады і інш.

























































