Аляксандр Карзюк да нядаўняга часу ўзначальваў упраўленне фінансаў ЖКГ, транспарту і сувязі Міністэрства фінансаў. Аляксандр ні разу не даваў публічных інтэрв'ю. Вядома толькі, што ён добра гуляе ў шахматы.
Суд адбываўся ў закрытым рэжыме.
Як распавялі былыя палітвязні, якія адбывалі з Аляксандрам тэрмін у адной калоніі, яго паставілі на ўлік, як схільнага да экстрэмізму, а таксама пазбавілі перадач і спатканняў з роднымі. Віну не прызнаў.


























































