Супрацоўнік мытні.
У Мінскім гарадскім судзе з 10 кастрычніка 2023 года па 6 лютага 2024 года праходзіла закрытае пасяджэнне ў адносінах да трох супрацоўнікаў мытнай службы Яўгена Гурыновіча, Віктара Новіка і Уладзіміра Журомскага. Агулам іх судзілі па васьмі артыкулах Крымінальнага кодэкса. Сярод іншага іх абвінавачваюць у "здрадах дзяржаве", "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці", "перавышэнні службовых паўнамоцтваў", "ўзбуджэнні іншай сацыяльнай варожасці", "стварэнні або ўдзеле ў экстрэмісцкіх фарміраваннях".
Падрабязнасці справы і прычыны пераследу праваабаронцам невядомыя.
24.05.2024 адбылося апеляцыйнае пасяджэнне суда, прыгавор уступіў у сілу.






























































