Максім - мінчанін. Мае вышэйшую адукацыю. Мужчына ў разводзе. Калісьці ён працаваў ахоўнікам, пасля будаўніком. Потым адкрыў ІП - ставіў помнікі на могілках. Апошнім часам быў беспрацоўным.
Знаёмыя ўспамінаюць, што Максім служыў тэрміновую службу ў адной з менскіх частак «спецназа».
Максім абвінавачваецца ў тым, што ўзарваў міліцэйскае аўто каля Цэнтральнага РУУС.
Здарэнне адбылося ў ноч з 7 на 8 студзеня 2022 года недалёка ад будынка Цэнтральнага РУУС Мінска. За падрыў аўто распачата крымінальная справа па артыкуле 289 (акт тэрарызму, учынены паўторна).
Пазней следчыя дадалі, што ён жа ўначы на 13 студзеня нібыта такім жа чынам пашкодзіў кіёск «Табакерка» і ўрну.
26.05.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.




























































