Грамадзянін РФ. У праўладным фільме «Гаспар на сувязь не выйшаў» на тэлеканале АНТ, які выйшаў 05.04.2023 года, расказваюць, што Аляксей нібыта здымаў на фота аб'екты ў Гродне — ваенкамат Гродна і Гродзенскага раёна, вайсковую часць 41780, нафтабазу раёна Аульс, нафтабазу раёна генконсульства РФ. А таксама, што год таму Кулікоў уцёк ад прызыву, а трапіць у Горадню яму дапамог расейскі апазіцыянер Данііл Крынары (Кавалеўскі). У снежні Крынары затрымалі ў Гродне і экстрадавалі ў Расію.
З найбліжэйшых сваякоў у Аляксея толькі бабуля.
28.06.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.





























































