Юрыст з 25-гадовым стажам. Раней узначальваў уласную кампанію "Брагінец і партнёры". У апошні час працаваў у юрыдычнай кансультацыі Дзяржынскага раёна Менска.
Пасля затрымання дома яго даставілі ў Партызанскае РУУС "для праверкі на дачыненне да пратэстнай дзейнасці". Адтуль ён, як сцвярджалася ў судзе, "паспрабаваў сысці". У гэтым і выявілася непадпарадкаванне.
На яго склалі пратакол па арт. 24.3 КаАП і арыштавалі на 15 сутак. На волю ён мусіў выйсці ўвечары 7 чэрвеня, але гэтага не адбылося.
Віталь - абаронца адваката Андрэя Мачалава, супраць якога было паведамляе ўзбуджаная крымінальная справа .
Суд адбываўся ў закрытым рэжыме.


























































