68-гадоваму Барысу Вітко ставілася ў віну тое, што 30 верасня 2021 года ў тэлеграм-канале "Ляхавічы 97" ён напісаў абразлівы каментар у дачыненні да суддзі Мікалая Кміты.
Прысуд суда 20.01.2023: 2 гады абмежавання волі без накіравання.
У канцы траўня 2023 г. стала вядома, што Барыс быў зноў затрыманы. Пра гэта паведаміў праўладны тэлеграм-канал. Супрацоўнікі АМАП у бронекамізэльках з драбавіком затрымалі мужчыну на тэрыторыі прыватнага дома. На апублікаваным відэа Барыс кажа, што яго затрымалі паводле падазрэння ў абразе Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэкса). Па месцы пражывання ў в. Мядзведзічы Ляхавіцкага раёна быў праведзены ператрус.
Пазней праваабаронцам стала вядома , што нейкі час Барыса Вітко ўтрымлівалі ў ляхавіцкім ІЧУ, затым перавялі ў баранавіцкае СІЗА. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА-7 Брэста ў чаканні суда. У лістападзе 2023 года Барыса ўнеслі ў спіс тэрарыстаў. Суд пачаўся на пачатку студзеня 2024 года. На першым судзе Барысу Вітко ставілася ў віну тое, што 30 верасня 2021 года ў тэлеграм-канале "Ляхавічы 97" ён напісаў абразлівы каментар у дачыненні да суддзі Мікалая Кміты. Па сукупнасці прыгавораў шляхам частковага складання неадбытай часткі пакарання канчаткова абвінавачанаму Барысу Вітко прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін сем гадоў і тры месяцы з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у даход дзяржавы ў памеры 300 базавых велічынь у суме 12 00 .
Барыс мае праблемы з сэрцам, увесь час павінен прымаць лекі.



























































