Палітзняволеныя

Вячаслаў Аляксандравіч Бародзій

Dissidentby з
ПЦ «Вясна» з
Банк лістоў4Дадаць ліст у банк
Адправіць ліст

Грамадзянін Украіны.

Падрабязнасці пераследу ўкраінскага егера сталі вядомы з прапагандысцкага фільма 11 верасня 2023 года, які паказалі адразу на ўсіх дзяржаўных каналах. У ім Вячаслава на следчых дзеяннях вадзілі на ланцугі. Камітэт дзяржбяспекі паведаміў, што затрымаў у Беларусі шэсць чалавек па абвінавачанні ў супрацоўніцтве з "Службай бяспекі Украіны" і "падрыхтоўцы тэрактаў". На відэа некаторыя з іх выглядаюць збітымі, некаторых на следчых дзеяннях водзяць на ланцугах, аднаго з затрыманых знялі ў СІЗА КДБ. У выніку трох чалавек абвінавацілі адразу па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку "Здрада дзяржаве" і "агентурную дзейнасць".

Украінскага егера Вячаслава Бародыя затрымалі 1 верасня 2023 года ў Ельскім раёне Беларусі, які мяжуе з Жытомірскай вобласцю Украіны. Вядома, што Вячаслаў нарадзіўся ў Жытомірскай вобласці, некаторы час жыў у Мазыры, а потым вярнуўся ва Украіну і працаваў егерам, выхоўвае трох дзяцей. У фільме расказалі, што Бародый пасля пачатку поўнамаштабнай вайны нібыта прайшоў падрыхтоўку ў навучальным цэнтры Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны і што "з сакавіка 2023 года, акрамя ГУР Мінабароны, ён стаў супрацоўнічаць яшчэ і са Службай бяспекі Украіны".

Прысуды

Вырак суда 02.12.2024
10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 550 базавых велічынь штрафу.
Апеляцыя 25.02.2025
невядома.

Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню лісты. Паводле п. 85 КВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымыя толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы — дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітзняволенага.

Прычасныя да рэпрэсій

Яўген Васільевіч Шаршнёў
Яўген Васільевіч Шаршнёў
Суддзі20 ліпеня 1987
Месца:
Гомельскі абласны суд
Тып:
Cуд першай інстанцыі
Дата:
02.12.2024
Падрабязней
Максім Юр'евіч Філатаў
Максім Юр'евіч Філатаў
Суддзі23 жніўня 1979
Месца:
Вярхоўны суд
Тып:
Апеляцыя
Дата:
25.02.2025
Падрабязней
Аляксандр Уладзіміравіч Карніенка
Аляксандр Уладзіміравіч Карніенка
Наглядчыкі9 студзеня 1978
Месца:
ПК-17
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней

Фігуранты справы

Хто яшчэ знаходзіцца ў ПК-17

Вячаслаў Аляксандравіч Бародзій
У зняволенні:
Катэгорыі спраў:
Антываенныя акцыі
Дзень нараджэння:
26.10.1978
Колькасць дзяцей:
3
Адрас для лістоў:
ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8
Артыкулы:
Аб'яднанні:
Замежныя грамадзянеБацькі непаўнагадовых
Адзнакі:

Храналогія

  1. 2023
  2. 01.09.2023

    Перавод

    СІЗА КДБ — У зняволенні

  3. 2024
  4. 10.10.2024

    Перавод

    СІЗА-3 — У зняволенні

  5. 02.12.2024

    Вырак суда 02.12.2024

    10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 550 базавых велічынь штрафу, Гомельскі абласны суд

  6. 2025
  7. 25.02.2025

    Апеляцыя 25.02.2025

    невядома, Вярхоўны суд

  8. ~12.03.2025

    Перавод

    ПК-17 — У зняволенні