Мікіту затрымалі за распыленне газу ў твар супрацоўніку АМАПа, калі ён спрабаваў абараніць чалавека на пратэсце. Яго збілі, абрэзалі валасы нажом і распылілі газ у твар. У снежні 2020 года яго прыгаварылі да чатырох гадоў абмежавання волі, але пазней пракурор дабіўся ўзмацнення жорсткасці пакарання да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі. Мікіта не з'явіўся на суд, перадаўшы праз сябра, што ў зале суда планаваліся адвольныя затрыманні, якія пагражалі яму і іншым.
Быў у вымушанай эміграцыі.
У канцы сакавіка 2025 года стала вядома , што ў Гродне затрымалі Мікіту, які на той момант ужо чатыры гады хаваўся ад прысуду. Як паведаміла Міністэрства ўнутраных справаў, мужчыну спынілі, дакументаў пры ім не было, таму яму прапанавалі прайсці ва ўчастак. Мікіта аказаў супраціўленне міліцыянерам і, як сцвярджаецца, зламаў аднаму з іх руку. Паведамляецца, што мужчына быў у вышуку за тое, што ў жніўні 20-га года нібыта "распыліў у твар праваахоўнікам газавы балончык". За гэта супраць яго распачалі крымінальную справу. Ён з'ехаў з краіны, але потым нелегальна вярнуўся ў Беларусь.
З 13 траўня 2025 г. няма звестак аб палітвязні. Перапіска і перадачы яму забаронены. Таксама няма ніякай інфармацыі аб справе Мікіты і даце суда. Акрамя гэтага, паведамляецца, што следчаму па справе палітвязня забаронена інфармаваць аб стане і руху справы родных і блізкіх Мікіты.






























































