Сяргей быў арыштаваны ў жніўні 2021 года па абвінавачанні ў тэрарызме, які быў высунуты на палітычнай глебе за яго негвалтоўную дзейнасць. Па наяўных дадзеных, ён меў зносіны з супрацоўнікамі МУС, пераконваючы іх адмовіцца ад выканання злачынных загадаў, а таксама дапамагаў тым, хто сыходзіў са службы і баяўся пераследу.
Паводле абвінавачання, з ліпеня 2020 года па студзень 2022 года ў Беларусі, Турцыі, Польшчы, Украіне і іншых краінах «дзейнічала арганізаваная злачынная група, мэтай якой было здзяйсненне экстрэмісцкіх злачынстваў. У групе ўдзельнічалі радыкальна настроеныя асобы, у тым ліку былыя і дзейныя вайскоўцы, супрацоўнікі сілавых органаў, спартоўцы і бізнэсмэны, якія імкнуліся захапіць уладу незаконным шляхам». Гэтая справа звязана з абвінавачваннямі ў спробе падпалу дома дэпутата Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года і «арганізацыі масавых беспарадкаў».
Сяргея асудзілі па шматлікіх крымінальных артыкулах на вялікі тэрмін пазбаўлення волі, першыя пяць з якіх — турэмны рэжым. Таксама яго пазбавілі воінскага звання.












































































