08.08.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Вядома, што 15 лютага 2024 года супраць Аляксандра быў разгледжаны адміністрацыйны пратакол па ч. 2 ст. 19.11 КаАП (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць). Суддзя Тарабуева Таццяна падвергла Аляксандра адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе адміністрацыйнага арышту тэрмінам на 15 сутак. Аляксандр на ўласнай старонцы ў Аднакласніках размясціў інфармацыйную прадукцыю ў выглядзе відэазапісу "Паглядзіце што засталося ад аднаго..." тэлеканала Белсат.








































