Вядома , што Максім працаваў на розных працоўных спецыяльнасцях у родным горадзе, а пасля значную частку жыцця-у Расіі.
Мяркуючы па сацсетках , пасля 2020 года мужчына таксама працаваў у Расіі. Невядома, як і калі яго затрымалі.
Дакладны прысуд невядомы, але ад былых палітвязняў стала вядома , што ў яго можа быць таксама артыкул 147 КК (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) ці 139 КК (забойства) і што Максім утрымліваецца на строгім рэжыме.










































