43-гадоваму Яўгену вынеслі прысуд за сацыялагічнае даследаванне пра квіды ў Беларусі.
Раней Следчы камітэт паведамляў падрабязнасці пераследу Краснянскага. Ведамства сцвярджала, што мужчына падрыхтаваў для адной з замежных арганізацый даследаванне, якое змяшчае "загадзя ілжывыя звесткі аб палітыцы краіны ў галіне аховы здароўя ў частцы мер па барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй". Вядома , што разам з Яўгенам Краснянскім былі затрыманыя дзве жанчыны: мінчанкі 37 і 43 гадоў. Яны нібыта праводзілі сацыялагічнае даследаванне аб наяўнасці пераваг сярод грамадзян у развіцці краіны праз інтэграцыю з краінамі Еўрапейскага саюза. Каб прыйсці да пажаданага выніку, жанчыны нібыта апытвалі прадстаўнікоў фокус-групы, якія маюць "загадзя негатыўнае стаўленне да наяўнай у дзяржаве палітычнай сістэмы і канстытуцыйнага ладу". Прыгаворы жанчынам невядомыя.












































