Вядома, што Уладзіславу 49 гадоў, яго жонцы Таццяне - 44. Сям'я жыве ў Баранавічах. Дома іх чакае сын-школьнік. Таксама ў іх ёсць дачка, якой зусім нядаўна выканалася 18 гадоў.
Як паведамілі ў арганізацыі BELPOL, паводле звестак за 2005 год, Таццяна працавала на "558 авіяцыйным рамонтным заводзе" тэхнікам па працы. Уладзіслаў - вайсковец. Па звестках за 2019 год, ён працаваў на "61-й знішчальнай авіябазе ў Баранавічах" (в/ч 54804).
Дакладна невядома, што ставіцца ў віну Кашчэевым. Верагодна, іх утрымліваюць пад вартай, бо апошняя іх актыўнасць у сацсетках была ў 2023 годзе.









































