Яўген, былы лідэр арганізацыі “Малады Фронт” і актыўны ўдзельнік БХД, з сярэдзіны 2000-х гадоў адышоў ад палітыкі. Пазней ён займаўся будаўніцтвам касцёлаў і аказваў юрыдычную дапамогу людзям.
У красавіку 2026 года яго прызналі вінаватым у рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «паклёп у дачыненні да Лукашэнкі», «абраза Лукашэнкі», «дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь» і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
За паўгода ў СІЗА Яўгену тройчы мянялі камеру. Таксама ёсць пэўныя пытанні са здароўем : павышаны ціск, па рэцэпце перадаюць спецыяльныя лекі, і ён іх атрымлівае. Яшчэ ў яго нестабільнасць шыйных пазваночных, яму трэба насіць спецыяльны "каўнер". Таксама ў вязня пагоршыўся зрок, ён шмат чытае, асвятлення ў камеры недастаткова.






































