Палітзняволеныя

Васіль Іванавіч Дземідовіч

Dissidentby
ПЦ «Вясна»
Банк лістоў6Дадаць ліст у банк
Адправіць ліст

Раней прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці за ўдзел у акцыях пратэсту.

Паводле даных следства, Васіль з верасня 2021 года па студзень 2022 года размяшчаў у дэструктыўных Telegram-каналах паведамленні з абразамі прадстаўнікоў улады, у тым ліку вышэйшых службовых асоб Рэспублікі Беларусь.

Таксама ён выказваў пагрозы прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўнай і судовай сістэм, пры гэтым публічна прыніжаючы іх гонар і годнасць. Акрамя таго, мужчына заклікаў грамадзян да дзеянняў, накіраваных на арганізацыю масавых беспарадкаў. У экстрэмісцкіх Telegram-каналах ён шукаў людзей, гатовых здзяйсняць "злачынствы", аднак не давёў свой намер да канца, паколькі быў затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў.

З абвінавачанага на карысць пацярпелых таксама спагнана грашовая кампенсацыя маральнай шкоды на агульную суму 32 000 беларускіх рублёў.

31 студзеня 2023 г. у Дзяржынску пачаўся чарговы суд над пенсіянерам. На гэты раз яго абвінавацілі па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).

13.02.2023 быў агучаны другі прысуд.

У судзе Драгічынскага раёна 23 сакавіка 2023 г. пачалі разглядаць справу палітвязня па арт. 369 КК РБ Васіля Дземідовіча змясцілі ў драгічынскі ІЧУ.

У красавіку палітвязня перавялі ў гомельскі СІЗА-3 . У судзе Савецкага раёна Гомеля 20 красавіка 2023 года пачалі разглядаць чарговую справу пенсіянера. Яму інкрымінуецца арт. 369 КК РБ і арт. 391 КК РБ. 2 траўня быў вынесены чарговы прысуд.

5 мая 2023 г. над Дземідовічам пачнецца ўжо пяты суд - мужчыну абвінавачваюць зноў па арт. 369 КК . Працэс адбудзецца ў Пухавічах, суддзя - Вольга Бабук .

Чарговае паседжанне прызначанае на 24 траўня 2023 г. у Пухавічах.

5 ліпеня 2023 г. у Гомельскім абласным судзе разглядала апеляцыйная скарга палітвязня суддзёй Русланам Царуком.

У судзе Нясвіжскага раёна 23 жніўня 2023 г. разглядалася шостая крымінальная справа супраць палітвязня.

У Старых Дарогах 19 кастрычніка 2023 года пачнецца ўжо сёмы суд над Васілём . Усяго Васіляасудзілі на 7 гадоў пазбаўлення волі, пры гэтым вынік апошніх двух судоў пакуль невядомы.

У сувязі з тым, што палітвязня ўнеслі ў "спіс тэрарыстаў", яму нельга рабіць грашовыя пераводы. Акрамя таго, у Васіля няма сваякоў, якія маглі б яго падтрымаць. За апошні год ён перажыў дзясяткі этапаў. Этапуюць палітвязняў у цяжкіх умовах, гэта пакідае вельмі дрэнны адбітак на здароўе Васіля.

15 снежня 2023 г. у Старых Дарогах аднавіўся суд над Васілём, які пачаўся ў кастрычніку.

У канцы чэрвеня 2025 года на таргах на пляцоўцы "БелЮрЗабеспячэнне" быў прададзены жылы дом Васіля.

Прысуды

Вырак суда 02.05.2023

1) 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

2) 1 год зняволення са штрафам у памеры 30 базавых велічыняў.

Шляхам частковага складання пакаранняў, канчаткова яго прыгаварылі да 6,5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

3) 2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі.

Шляхам частковага складання канчаткова пенсіянеру прызначылі 7 год пазбаўлення волі.

Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню лісты. Паводле п. 85 КВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымыя толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы — дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітзняволенага.

Прычасныя да рэпрэсій

Павел Іванавіч Казакоў
Павел Іванавіч Казакоў
Наглядчыкі11 чэрвеня 1977
Месца:
Турма-1
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней
Дзмітрый Мікалаевіч Страбкоў
Дзмітрый Мікалаевіч Страбкоў
Наглядчыкі19 сакавіка 1977
Месца:
Турма-8
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней
Зміцер Уладзіміравіч Аляшкевіч
Зміцер Уладзіміравіч Аляшкевіч
Наглядчыкі23 траўня 1983
Месца:
Турма-8
Тып:
Супрацоўнік папраўчай установы
Падрабязней
Руслан Хікметовіч Машадзіеў
Руслан Хікметовіч Машадзіеў
Наглядчыкі26 верасня 1981
Месца:
ПК-1
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней
Андрэй Аляксандравіч Пачкоўскі
Андрэй Аляксандравіч Пачкоўскі
Наглядчыкі17 кастрычніка 2026
Месца:
ІЧУ Дзяржынск
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней

Хто яшчэ знаходзіцца ў ПК-22

Васіль Іванавіч Дземідовіч
Родны горад:
Стальбаўшчына
Дзень нараджэння:
15.04.1952
Адрас для лістоў:
ПК-22, а/с 20, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, 225295
Артыкулы:
Аб'яднанні:
Пенсіянеры
Адзнакі: