Былога супрацоўніка МТС з Брэста затрымалі ў пачатку лістапада 2022 года. У відэа "пакаяння" ён распавёў, што ў 2020-2021 гадах працаваў у МТС і меў доступ да дадзеных. Па дадзеных сілавікоў, Андрэй перадаў у "Чорную кнігу Беларусі" дадзеныя некалькіх чыноўнікаў і пракурораў.
Былы сукамернік Цыпака распавёў праваабаронцам, што Андрэя моцна збілі пры затрыманні.
Справа Андрэя разглядалася ў закрытым рэжыме, таму зыход суда праваабаронцам невядомы.
Андрэй Цыпак раней гуляў у брэсцкім гандбольным клубе імя Мяшкова. З 2020 па 2021 год працаваў у МТС - і ў гэты час, па версіі сілавікоў, перадаў дадзеныя некалькіх пракурораў і дзяржаўных службовых асоб у пратэстную ініцыятыву.















































