Пётр быў затрыманы ў студзені 2022 года па абвінавачанні ў тэрарызме, выстаўленым на палітычнай глебе, і асуджаны па некалькіх крымінальных артыкулах. Яму прызначылі вялікі тэрмін пазбаўлення волі, першыя пяць гадоў з якога - турэмны рэжым.
Паводле абвінавачання, з ліпеня 2020 па студзень 2022 года ў Беларусі, Турцыі, Польшчы, Украіне і іншых краінах «дзейнічала арганізаваная злачынная група», якая нібыта рыхтавала экстрэмісцкія злачынствы. У яе ўваходзілі радыкальна настроеныя вайскоўцы, сілавікі, спартоўцы і бізнэсмэны, якія імкнуліся захапіць уладу незаконным шляхам. Гэтая справа звязана са спробай падпалу дома дэпутата Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года і "арганізацыяй масавых беспарадкаў".
Пятра зноў пераводзілі ў СІЗА-1 у 2025 годзе, верагодна па новай крымінальнай справе, у пачатку лістапада 2025 года зноў быў этапаваны ў калонію.



























































