Былы кіраўнік Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый. Аляксандр Мірскі стварыў турфірму "Сакуб" і затым кіраваў кампаніяй "Нова тур". Таксама ён узначальваў Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый з 2008 па 2013-ы і ў 2014-2019 гадах.
Пра затрыманне Мірскага стала вядома зімой 2023 года - пра гэта распавялі ў прапагандысцкім фільме на АНТ. Там паведамлялася, што мужчына 7 гадоў супрацоўнічаў з польскімі і літоўскімі спецслужбамі, а зараз знаходзіцца пад следствам і абвінавачваецца па артыкуле аб здрадзе дзяржаве.







































