Усё сваё дарослае жыццё ён прысвяціў спорту і ваеннай службе. Яшчэ ў 2015 годзе Максім бегаў марафоны і паўмарафоны ў складзе клуба "Вікторыя".
Пазней служыў у 38-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгадзе ў Брэсце. У лютым 2020 года дзяржаўныя СМІ пісалі пра яго як пра ўзорнага афіцэра: "гвардыі старшы лейтэнант Дудорга стаў лепшым камандзірам дэсантнага ўзвода сіл спецыяльных аперацый па выніках спаборніцтваў па палявой вывучцы". Падобна, што ён даслужыўся да капітана – прынамсі так яго пазней падпісвалі ў запісных кніжках, «капітан Дудорга». Максім займаўся веласіпедным спортам, удзельнічаў у велапрабегах клуба «ВелаБрэст» і нават падзарабляў кіроўцам, возячы спадарожнікаў па маршруце Мінск — Брэст — Лунінец.
Незразумела, ці працаваў Дудорга ў спецназе да гэтага часу, ці ўжо звольніўся.








































