Затрыманы ў снежні 2025 года праз тры месяцы пасля вяртання ў Беларусь. Яго абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса за два невялікія грашовыя пераводы на гуманітарныя патрэбы беларускіх добраахвотнікаў, якія абараняюць Украіну ў складзе Узброеных сіл Украіны. Вядома, што донаты былі зроблены з дапамогай криптовалюты.
Зміцер будаваў кар'еру ў сферы пасоўвання мабільных прадуктаў і пачынаў у рэкламных агенцтвах, працаваў у кампаніі Zorka.Mobi. З 2019 года займаў пасаду вядучага спецыяліста па прыцягненню карыстальнікаў (Senior User Acquisition Manager) у папулярным сэрвісе прагнозу надвор'я WindyApp, дзе кіраваў камандай маркетынгу і аналізаваў лічбавыя дадзеныя.
Зміцер апошнія гады працаваў у Польшчы, аднак потым вярнуўся ў Беларусь. Праз тры месяцы пасля вяртання, 16 снежня 2025 года, хлопца затрымалі.








































