Аляксандр быў затрыманы 22 жніўня 2021 года каля дачы старшыні Вярхоўнага суда РБ Сукала У.А. за спробу падпалу. Магчыма, быў справакаваны супрацоўнікам КДБ.
У сакавіку 2022 года Аляксандра асудзілі па крымінальным артыкуле "акт тэрарызму" і прыгаварылі да пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

























































































