Арцём захапляецца музыкай і рыбалкай, адрозніваецца дапытлівасцю і дасведчанасцю ў многіх сферах. Вывучае англійскую і нямецкую мовы. Заўсёды ведаў, што будзе жыць у Германіі, любіць гурт Rammstein, слухае яго з дзяцінства і ведае на памяць многія песні.
Ён быў затрыманы 12 студзеня 2022 года ў межах крымінальнай справы аб «групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», «незаконным зборы і распаўсюджванні персанальных дадзеных», «закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы» і «дапаможніцтве ў распальванні варожасці».
У верасні 2022 года яго прызналі вінаватым ва ўдзеле ў дзвюх паслявыбарчых акцыях пратэсту, якія прайшлі ў 2020 годзе ў Мінску, а таксама ў распрацоўцы праграмы для сканіравання штрых-кодаў з мэтай байкоту кампаній, якія падтрымлівалі рэжым.

























































































