Начальнік аддзела перадбілінгу і тарыфікацыі МТС.
Паводле матэрыялаў следства , Кузьмін меў доступ да асабістай інфармацыі кліентаў МТС і з 9 жніўня 2020 года да 8 красавіка 2021 года "зліваў" яе ў тэлеграм-каналы "Чорная кніга Беларусі", "Карнікі Беларусі" і "Усе парушэнні!".
Пацярпелых набралася 57 чалавек - гэта сілавікі, прапагандысты, чыноўнікі, суддзі, пракуроры і члены іх сем'яў. Акрамя таго, следства лічыць, што "сумесныя дзеянні Кузьміна з іншымі асобамі" пацягнулі парушэнні працы транспарту і прадпрыемстваў "з прычыненнем "Мінсктранс" шкоды ў памеры крыху больш за 22 500 рублёў".
Сярод пацярпелых лічацца ў прыватнасці супрацоўніца "СБ. Беларусь сегодня» Людміла Гладкая , а таксама сябра беларускай кампартыі і дэпутат Сяргей Клішэвіч .

























































































