Па паведамленнях праўладных каналаў, затрыманы за больш за 1200 каментароў. Адметна, што паказаныя сілавікамі каментары напісаны пераважна на беларускай мове і ў асноўным накіраваны на падтрымку Украіны. Усе паказаныя каментары - з ютуба.
На відэа на каналах сілавікоў на яго накідваецца пяцёра байцоў САХР, а пазней мужчына выглядае збітым: у яго моцна падбітае вока і падрапана да крыві галава.
Сцяпан працуе рабочым на адным з прыватных прадпрыемстваў Гродна. Таксама мужчына рэгулярна ходзіць у залу і падтрымлівае сябе ў добрай фізічнай форме, калі меркаваць па фота ў сацсетках.
Ад былых палітвязняў вядома , што ў Сцяпана няма ніякай дапамогі са свабоды.

























































































