Яўген быў затрыманы па крымінальнай справе, узбуджанай адразу па дзевяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Падставай для ўзбуджэння справы сталі каментары ў Telegram і пераводы адміністратарам Telegram-каналаў у памеры 0,28 і 0,004 біткоіну.
Акрамя таго, са снежня 2019 года па студзень 2020 года Яўген набыў "асабліва небяспечныя псіхатропныя рэчывы", а на тэрыторыі Расіі, у Бранскай вобласці, купіў агнястрэльную зброю — пісталет Макарава (ПМ) — і не менш як 46 патронаў да яе.
На судовым паседжанні Яўген патлумачыў, што не быў згодны з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2020 годзе і менавіта таму вырашыў дзейнічаць актыўна.
Судовы працэс доўжыўся амаль чатыры месяцы. У чэрвені 2022 года Яўгена прызналі вінаватым і прыгаварылі да пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

























































































