Андрэй, былы слесар-рамонтнік цэха «Амміяк-3» на прадпрыемстве Гродна Азот, быў затрыманы восенню 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай супраць супрацоўнікаў заводаў, якія падтрымалі страйк і ўваходзілі ў ініцыятыву «Рабочы рух». 21 верасня 2021 года гэтая ініцыятыва была прызнана экстрэмісцкай арганізацыяй, пасля чаго па ўсёй краіне прайшлі масавыя затрыманні рабочых.
У лютым 2023 года Андрэя прызналі вінаватым паводле артыкулаў «паклёп», «здрада дзяржаве» і «стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім» і прыгаварылі да пазбаўлення волі.



































































































