Праўладныя тэлеграм-каналы ў сакавіку 2024 года апублікавалі "пакаянае" відэа з Уладзімірам Ніканавым. На камеру мужчына кажа, што пакідаў "бесстароннія каментары" ў дачыненні да Лукашэнкі, міністраў, сілавікоў і іх дзяцей.
Быў затрыманы па адміністратыўнай справе 21 сакавіка 2024 года. Адседзеў 10 сутак арышту і праз яшчэ 3 сутак яму было прад'яўлена абвінавачанне па крымінальнай справе. Адпушчаны на волю пад падпіску аб нявыездзе. У снежні 2024 года мера прысячэння была зменена на арышт.

























































































