Анатолю Валадзько 56 гадоў. Ён мінчанін. У мужчыны ёсць жонка, паўналетняя дачка і сын, якому неўзабаве споўніцца васямнаццаць гадоў. Больш за 20 гадоў Валадзько адпрацаваў праграмістам у кампаніі "Топ Софт". Яна займаецца стварэннем экасістэмы прадуктаў "Галактыка", патрэбнай для цыфравізацыі бізнесу. Цэнтральны офіс фірмы знаходзіцца ў Расіі, частку часу Анатоль прапрацаваў там.
Дакладная дата затрымання мужчыны невядомая, але, верагодна, гэта 15 ці 16 студзеня 2024 года. Бо 17 студзеня яго разам з жонкай асудзілі за «дробнае хуліганства» — яго на 15 сутак, прысуд жонцы невядомы. Паводле паказанняў сілавікоў, Анатоль Валадзько «знаходзіўся ў грамадскім месцы і з хуліганскіх памкненняў гучна крычаў, нецэнзурна лаяўся, размахваў рукамі і паводзіў сябе. ». Мужчына віну не прызнаў і сказаў, што пасярод дня яго затрымалі ва ўласным доме. Нічога з таго, пра што казалі сведкі, ён не рабіў.
Па словах сукамерніка Анатоля Валадзько, той адмовіўся выплачваць "ахвяраванні", якія супрацоўнікі КДБ пад пагрозамі прапануюць выплаціць тым, хто рабіў донаты. Наогул мужчына не прызнаў сваю віну. Сукамернік Анатоля сцвярджае, што гэта прычынілася далейшага пераследу - адміністрацыйнага і крымінальнага.
27 жніўня 2024 г. у Анатоля адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.


























































































