Руслан быў затрыманы ў студзені 2021 года і асуджаны за выраб і распаўсюджванне "вожыкаў" перад калонай аўтамабіляў, якія ўдзельнічалі ў праўладным аўтапрабегу восенню 2020 года. Таксама ён быў абвінавачаны ў спробе пашкодзіць чыгуначныя пуці, злучыўшы рэйкі металічным дротам, што мог затрымаць рух цягнікоў.
Руслан захапляецца экстрымам і арбарыстыкай. Ён любіць вышыню і атрымлівае драйв, седзячы на даху ці абдымаючы верхавіны дрэў. У турме ён адкрыў для сябе здольнасці да малявання. У асабістым жыцці займаецца працай з дрэвам, вырошчваннем бульбы, трымае свіней і любіць коней.
У Руслана дабраякасная пухліна галаўнога мозгу, а таксама моцныя болі ў спіне , з-за якіх ён часам не мог устаць з ложка.

























































































