Артур родам з Пінска. Вучыўся ў Слонімскім медыцынскім каледжы, скончыў з чырвоным дыпломам і па заканчэнні быў размеркаваны ў Гродне. Паступіў у ГрДМУ, апроч гэтага працаваў фельчарам выязной брыгады ў хуткай дапамозе.
Паводле праўладных тэлеграм-каналаў , быў затрыманы за рэгістрацыю ў плане "Перамога", а таксама ўдзельнічаў у "несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах".
17.08.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.





















































