Палітзняволеныя

Дзмітрый Уладзіміравіч Сасноўскі

Dissidentby з
ПЦ «Вясна» з
Банк лістоў6Дадаць ліст у банк
Адправіць ліст

Зміцер быў затрыманы ў ліпені 2021 года ў межах крымінальнай справы аб замаху на прапагандыста Рыгора Азаронка па артыкуле "акт тэрарызму". Па версіі абвінавачання, ён распачаў "наўмысныя дзеянні, накіраваныя на падрыхтоўку да акта тэрарызму ў дачыненні да Азаронка". Разглядаліся розныя варыянты, у тым ліку — гвалтоўны прымус да запісу відэазвароту.

Зміцер стаў адзіным фігурантам справы, хто не прызнаў віну. На судзе ён заявіў, што ў злачынства яго ўцягнулі падчас следчага эксперымента. Паводле яго слоў, пасля затрымання да яго прымянялі гвалт і катаванні, прымусіўшы падпісаць чыстасардэчнае прызнанне. Падчас допытаў яму нанеслі сур'ёзныя траўмы рук, з-за чаго ён зараз не можа паўнавартасна працаваць. На першым паседжанні ён таксама заявіў аб жаданні адмовіцца ад грамадзянства Беларусі, бо "не мае дачынення да тэрарызму".

У снежні 2022 года Дзмітрыя прызналі вінаватым і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама да буйнога штрафу.

Прысуды

Вырак суда 05.12.2022
20 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 700 базавых велічынь штрафу.

Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню лісты. Паводле п. 85 КВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымыя толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы — дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітзняволенага.

Прычасныя да рэпрэсій

Сяргей Аляксандравіч Епіхаў
Сяргей Аляксандравіч Епіхаў
Суддзі16 траўня 1966
Месца:
Мінскі абласны суд
Тып:
Cуд першай інстанцыі
Дата:
05.12.2022
Падрабязней
Аляксей Львовіч Цяцюхін
Аляксей Львовіч Цяцюхін
Суддзі27 сакавіка 1958
Месца:
Вярхоўны суд
Тып:
Апеляцыя
Дата:
03.03.2023
Падрабязней
Андрэй Міхайлавіч Цэдрык
Андрэй Міхайлавіч Цэдрык
Наглядчыкі20 красавіка 1978
Месца:
СІЗА-1
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней
Руслан Хікметовіч Машадзіеў
Руслан Хікметовіч Машадзіеў
Наглядчыкі26 верасня 1981
Месца:
ПК-1
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней

Фігуранты справы

Хто яшчэ знаходзіцца ў ПК-1

Артыкулы

Дзмітрый Уладзіміравіч Сасноўскі
У зняволенні:
Родны горад:
Ліда
Дзень нараджэння:
13.06.1990
Колькасць дзяцей:
1
Адрас для лістоў:
ВК №1, 211445, г. Наваполацк,вул. Тэхнічная, 8
Праблемы са здароўем:
Раненне, сур'ёзная траўма пры затрыманні
Артыкулы:
Аб'яднанні:
Бацькі непаўнагадовых
Адзнакі:

Храналогія

  1. 2021
  2. 01.07.2021

    Перавод

    СІЗА КДБ — У зняволенні

  3. 2022
  4. 05.12.2022

    Вырак суда 05.12.2022

    20 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 700 базавых велічынь штрафу, Мінскі абласны суд

  5. 2023
  6. ~03.02.2023

    Перавод

    СІЗА-1 — У зняволенні

  7. 03.03.2023

    Апеляцыя 03.03.2023

    прысуд пакінуты без змены, Вярхоўны суд

  8. ~28.03.2023

    Перавод

    ПК-1 — У зняволенні