З 2018 года працаваў як індывідуальны прадпрымальнік: меў уласны невялікі бізнес па вытворчасці піламатэрыялаў і рабіў шафы на замову. Акрамя гэтага, мужчына падзарабляў таксістам у Мінску.
У мясцовым чаце Ілля рэгулярна паведамляў аб зламаных святлафорах, збітых дарожных знаках, прапаноўваў ідэі для паляпшэння руху і прасіў паставіць рэгуліроўшчыкаў на праблемныя скрыжаванні.




















































