Зміцер, супрацоўнік «Белтэлекам», быў затрыманы на працоўным месцы 28 кастрычніка 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «неправамернае завалоданне кампутарнай інфармацыяй», «распальванне сацыяльнай варожасці» і «незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных».
У снежні 2022 года яго прызналі вінаватым у тым, што ён нібыта «здабываў з базы асабістыя дадзеныя сілавікоў, дзяржслужачых і суддзяў», і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.






















































