Родам ён з горада Слаўгарад Магілёўскай вобласці. Пасля школы адслужыў у войску і скончыў прафесійна-тэхнічны ліцэй №3 па спецыяльнасці "Тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчай вытворчасці". Усё жыццё працаваў на будоўлі.
Магіляўчаніну пагражае ад дзесяці да дваццаці гадоў калоніі. Дата затрымання і сутнасць абвінавачанняў невядомыя.






















































