Па інфармацыі некаторых СМІ, у ноч з 10 на 11 жніўня на аэрадроме ў Зябраўцы здарыўся інцыдэнт, пра які шмат пісалі СМІ, то пачаліся праверкі мясцовых.
У Яўгена ў тэлефоне знайшлі стары здымак аэрадрому, які ён рабіў з дрону. І яшчэ знайшлі кантакты розных украінцаў. Гэтага было дастаткова, каб яго затрымаць. Хлопец перад затрыманнем працаваў ветэрынарам у адной з клінік Гомеля, мае выключна станоўчыя характарыстыкі ад працадаўцаў. Да пачатку расейскай агрэсіі ў дачыненні да Украіны Яўген жыў доўгі час за мяжой. У апошнія гады-у Кітаі, дзе займаўся музыкай і планаваў застацца жыць. Але з-за эпідэміі каранавіруса застаўся без крыніц даходаў і быў вымушаны вярнуцца на радзіму.




















































