Максім скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі па спецыяльнасці "сеткавы інжынер". Пачынаў кар'еру на Мінскім электрамеханічным заводзе, пасля працаваў праграмістам у кампаніях IBA і Netland. У 2022 годзе заняў пасаду сістэмнага архітэктара ў кампаніі A1.
Ён быў затрыманы і ў жніўні 2024 года асуджаны па артыкулах "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці" і "фінансаванне ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне вайны".























































