Евангельскага пастара з Хойніцкага раёна Алега Лойкі абвінавачваюць у перадачы інфармацыі аб перамяшчэнні расійскай ваеннай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі.
48-гадовы Алег Лойка з'яўляецца пастарам царквы хрысціян веры евангельскай у вёсцы Небытаў Хойніцкага раёна. Вядома, што ў снежні мінулага года ён быў арыштаваны на 10 сутак за "распаўсюджванне экстрэмізму".
Пастар шмат гадоў займаўся рэабілітацыяй людзей з наркатычнай залежнасцю ў рамках місіі "Вяртанне". Дзякуючы яго дзейнасці сотні чалавек вярнуліся да нармальнага жыцця. Пра мужчыну раней неаднаразова з захапленнем пісалі дзяржаўныя СМІ.
Служыцеля царквы прыгаварылі да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за прадастаўленне інфармацыі аб перамяшчэнні расійскай ваеннай тэхнікі маніторынгаваму праекту "Беларускі Гаюн". Суд адбываўся ў закрытым рэжыме.
Пастар Алег не прызнае, што здзяйсняў злачынствы, і лічыць сваё сумленне чыстым перад Богам.
Быў асуджаны паўторна ў кастрычніку 2025 г.
У калоніі ў Алега абвастрылася хвароба сэрца і з-за міжпазванковых кіл яму вельмі цяжка стала хадзіць.





















































