Яўген былы IT-мэнэджар з Магілёва. Пасля выбараў 2006 года і некалькіх гадоў палітычнай актыўнасці яго адлічылі з гістарычнага факультэта Магілёўскага ўніверсітэта. Ён скончыў гістфак у Познані, працаваў мэнэджэрам у ІТ-кампаніі, займаўся пастаўкамі малочнай прадукцыі. У 2013 годзе Яўген вярнуўся ў Беларусь, адразу ажаніўся, а пасля пайшоў на працу. Прычым калі раней у асноўным займаўся грамадскай і навуковай дзейнасцю (у студэнцкім этнаграфічным таварыстве і ў архіве вуснай гісторыі), то зараз пайшоў у бізнес.
А з пачатку 2017 года ў яго з'явіўся новы занятак - па замове кліентаў ён запісваў інтэрв'ю з іх вясковымі бабулямі і дзядулямі і манціраваў дакументальныя стужкі.
Яго абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці.
Яўгена чакаюць дома жонка і двое маленькіх дзяцей.
























































